Мэта конкурсу: павышэнне медыя-інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў, стымуляванне
іх творчай актыўнасці, найперш, у навучанні крытычнаму аналізу СМІ і ў стварэнні
медыяадукацыйных прадуктаў.
Конкурс праводзіцца як рэакцыя на патрэбу моладзі ў павышэнні ўласнай медыя-
інфармацыйнай каметэнтнасці і крытычнага мыслення. Конкурс будзе спрыяць
разуменню таго, як СМІ могуць фарміраваць грамадскую думку, а таксама ўплываць на
паводзіны і каштоўнасці людзей.
Удзельнікі: вучні 8 – 11 класаў, моладзь 14 –18 год.
Агульныя палажэнні:
● для ўдзелу ў конкурсе трэба падрыхтаваць уласны медыяпраект у любым
медыйным фармаце і жанры, які б спрыяў павышэнню інфармаванасці і
медыяпісьменнасці дзяцей ці дарослых;
● створаны праект аўтары размяшчаюць у інтэрнэце самастойна і (або) дасылаюць
для размяшчэння на старонцы Конкурсу на сайце Nastaunik.info;
● створаныя медыяпрадукты павінны мець навучальны патэнцыял (напрыклад,
паказаць як навучыць бабулю адрозніваць праўду ад фэйкаў, тлумачыць, чаму
персанальныя дадзеныя лепш не публікаваць у адкрытым доступе і г.д.),
абапірацца на актуальныя праблемы, дэманстраваць каштоўнасную пазіцыю
аўтара(аў), улічваць асаблівасці мэтавай аўдыторыі (для каго створаны, каму можа
быць цікавы?);
● аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з
аўтарскімі правамі;
● пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове.

Намінацыі:
1. Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, навучальны відэаролік, ролік сацыяльнай рэкламы, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання/радыё і г.д.
Крытэрыі ацэнкі:
1. Інфармацыйнае напаўненне (адпаведнасць тэме „медыяпісьменнасць“,
актуальнасць для сучаснай школы і грамадства, арыгінальнасць сцэнарыю: паўната
раскрыцця тэмы).
2. Знешняе афармленне (культура мовы, наяўнасць тытульнага і завяршальнага
кадраў, музычнае афармленне, якасць гуку і інш.).
3. Мантаж (якасць, сінхранізацыя, веданне кінамовы)

2. Графічныя і інтэрактыўныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат,
комікс, гульня, квіз і г.д.
Крытэрыі ацэнкі:
1. Інфармацыйнае напаўненне (актуальнасць для сучаснай школы і грамадства,
праўдзівасць, вялікі аб’ём інфармацыі на малой плошчы, проста аб складаным).
2. Баланс выяваў і тэксту, лёгкасць успрымання, баланс эстэтыкі і сэнсу.
3. Эстэтычнасць, функцыянальны дызайн (не дзеля дызайну).

3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост, група ці старонка ў сацыяльнай сетцы,
артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д.
Крытэрыі ацэнкі:
1. Інфарматыўнасць (глыбіня і арыгінальнасць зместу, праўдзівасць, пісьменнасць
выкладання, надзейнасць выкарыстаных крыніц).
2. Скіраванасць зместу на мэтавую аўдыторыю.
3. Дызайн (колер, шрыфт, ілюстрацыі, спасылкі).

Прафесійнае журы: вядомыя журналісты, рэжысёры, акторы, педагогі-медыяэксперты,
прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый гэтага праекта.
Удзельнікаў конкурсу а таксама настаўнікаў якія дапамагалі ў стварэнні праектаў,
чакаюць дыпломы, а пераможцаў — каштоўныя прызы. Узнагароджанне адбудзецца
падчас спецыяльнай імпрэзы ў траўні 2019 года.
Усе работы (ці спасылкі на іх) будуць змешчаны на сайце www.nastaunik.info/
для агульнага абмеркавання.

Запоўніць анкету 

Гатовую работу (ці спасылку на яе) дашліце да на электронны адрас mediakonkurs2019@gmail.com да 15 красавіка 2019 года.

social network