Воркшоп «Месца для ўсіх: як прыцягнуць новых людзей на свае мерапрыемствы»

Інтэрсекцыянальны падыход, гендэрны мейнстрымінг і інклюзіўнае планаванне — новыя словы, якія мы разбяром!

21 марта 14:00 - 18:00

14:00 - 18:00
ул. Фабрициуса, 4

Воркшоп «Месца для ўсіх: як прыцягнуць новых людзей на свае мерапрыемствы»

Организатор: Жывая Бібліятэка

Інтэрсекцыянальны падыход, гендэрны мейнстрымінг і інклюзіўнае планаванне — новыя словы, якія мы разбяром!

Запрашаем на воркшоп разабрацца, як зрабіць сваю працу даступнай для розных людзей, як улічваць патрэбы і ўнікальнасць жыццёвага вопыту і стварыць прастору, дзе гэты вопыт будзе прыняты.

У ходзе воркшопа разам разбярэмся:

  • як можна наладзіць інтэрсекцыянальную оптыку ў арганізацыі
  • у практычных інструментах для працы з траўмай, якая ўзнікае ў выніку сістэмнага прыгнёту
  • як уключыць новыя ўразлівыя групы ў сваю працу.

Праводзіць воркшоп Тоні Лашдэн*

Калі: 21 сакавіка

Час: 14:00 — 18:00

Рэгістрацыя абавязкова да 23:59 19 сакавіка па спасылцы https://forms.gle/RoDMiZYJrB4F1Fk87. Колькасць месяцаў абмежаваная. Калі вы запоўніце рэгістрацыю, то 20 сакавіка вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і адрасам правядзення варкшопа.

Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўнены, што ў вас атрымаецца прыйсці.

Воркшоп будзе карысным для работнікаў і работніц ініцыятыўных груп і арганізацый, якія працуюць з уразлівымі групамі, а таксама для тых, хто імкнецца павялічыць ахоп сваіх актыўнасцяў, зрабіць сваю працу больш адчувальнай да разнастайнага досведу і выйсці на новыя аўдыторыі.

Падрабязна пра воркшоп на сайце: https://humanlibrary.by/event/vorkshop-mestsa-dlya-usih/

* Тоні Лашдэн — феміністка, працуе  больш за сем гадоў з тэмамі псіхічнага дабрабыту, сацыяльнай няроўнасці і ўмацавання патэнцыялу маладых актывістаў і актывістак. У сваёй працы Тоні выкарыстоўвае гарызантальныя негвалтоўныя методыкі для стварэння інклюзіўных прастор і пошуку новых шляхоў змены свету вакол.

Арганізатары воркшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы «ALL Inclusive».

Заходите к нам

Минск, ул. Фабрициуса, 4
up
icon360academy_icon1academy_icon2academy_icon3accelerometeraudiobagbrainseducationequipmentfalcon-10ic_fbfind-devfind-mentorfind-outsourceheader-logoideaidea_1info_youtubeinfo_fbinfo_instainfo_twitterinfo_vkinnovationsic_instic_inlogo-bigmanicSpacematerialsmenu-iconnoteplanplanet-earthprototypesearch_iconskyperoomsupportteam_iconic_twic_vkwidget_fbwidget_g+widget_inwidget_twitterРесурс 1