360iconacademy_icon1academy_icon2academy_icon3accelerometeraudiobagbrainseducationequipmentfalcon-10ic_fbfind-devfind-mentorfind-outsourceideaidea_1info_fbinfo_instainfo_twitterinfo_vkinnovationsic_instic_inlogo-bigmanicSpacematerialsmenu-iconnoteplanplanet-earthprototypesearch_iconskyperoomsupportteam_iconic_twic_vkwidget_fbwidget_g+widget_inwidget_twitterРесурс 1

Прэс-рэліз да выхаду кнігі Ігара Мельнікава

Прэс-рэліз да выхаду кнігі Ігара Мельнікава “Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе”

14 февраля 18:30 - 20:00

18:30 - 20:00
ул. Фабрициуса, 4
Бесплатно

Прэс-рэліз да выхаду кнігі Ігара Мельнікава

Организатор:

Прэс-рэліз да выхаду кнігі Ігара Мельнікава “Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе”

У мінскім выдавецтве “Альфа-кніга” убачыла свет кніга, прысвечаная малавядомым старонкам беларускай вайсковай гісторыі, а менавіта ўдзелу беларусаў у складзе Польскага войска на Захадзе (PSZ) у вызваленні Італіі і Галандыі ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Наклад новага выдання 300 асобнікаў.

У савецкія часы пра гэтых людзей на Радзіме не ўзгадвалі. Пазней, калі Беларусь стала незалежнай, гісторыкі зрабілі спробы даследаваць гэтую праблематыку. Выйшла некалькі кніг, публікаваліся артыкулы, аднак з імі, у асноўным, знаёміліся, адмыслоўцы, а тэма заставалася па-за ўвагай шырокіх слаёў беларускага грамадства.

У новай кнізе кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прааналізаваў гісторыю Бітвы пад Монтэ-Касіна і аперацыі “Маркет-Гардэн” у Галандыі ў 1944 г., звярнуў увагу на біяграфіі звычайных жаўнераў, якія нарадзіліся у Беларусі і ўдзельнічалі ў згаданых баявых дзеяннях. Акром таго, у гэтым выданні ўпершыню ў Беларусі апісаны асаблівасці ўніформы, рыштунку і ўзбраення жаўнераў Другога польскага корпусу і Першай польскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Варта адзначыць, што кніга “Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе” багата ілюстравана здымкамі з калекцыі аўтара і розных архіваў.

Сённяшнім беларусам варта зразумець, што лёс беларускіх андэрсаўцаў і дэсантнікаў брыгады Сасабоўскага — гэта важная і неад’емная старонка вайсковай гісторыі Беларусі. Гераізмам гэтых людзей варта ганарыцца і памятаць тых, хто паклаў сваё жыццё і здароўе на алтар перамогі над нацызмам.

Прэзентацыя новай кнігі Ігара Мельнікава адбудзецца ў Бізнэс-клубе “Імагуру” (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4, заля “Nordic”), 14 лютага 2017 года ў 18-30.
Уваход вольны

Заходите к нам

Минск, ул. Фабрициуса, 4
up