Дыскусія «Нябачныя дадзеныя пра моладзь»

Бярэцеся за даследаванне? Спыніцеся! Магчыма, яго за вас ужо хтосьці зрабіў!

21 мая 18:00 - 22:00

18:00 - 22:00
ул. Фабрициуса, 4
Удзел бясплатны

Дыскусія «Нябачныя дадзеныя пра моладзь»

Организатор: Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»

Бярэцеся за даследаванне? Спыніцеся! Магчыма, яго за вас ужо хтосьці зрабіў!

Запрашаем вас 21 траўня на адкрытую дыскусію «Нябачныя дадзеныя пра моладзь». Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх і міжнародных арганізацый — ОЕЭК і Baltic Internet Policy Initiative, YMCA, YWCA — прэзентуюць моладзевыя зрэзы сваіх даследаванняў і падзеляцца найбольш удалымі прыёмамі выкарыстання экспертных дадзеных.

Акрамя гэтага ў вас ёсць выдатны шанец даведацца:

— дзе шукаць дадзеныя, якіх не хапае менавіта вам,

— якім чынам здабытую інфармацыю інтэрпрэтаваць,

— як замест «даследаванне дзеля даследавання» атрымаць дадзеныя, на якіх сапраўды можна грунтаваць праектную заяўку, працу сваёй аргаізацыі або ініцыятывы.

Чакаем вас 21 траўня ў 18.00 у бізнес-клубе IМАГУРУ па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 (І паверх, безбар’ерны доступ).

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца.

Больш падрабязную інфармацыю пра фармат сустрэчы, спікераў і спікерак шукайце неўзабаве ў суполцы падзеі ў Facebook і на сайце Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА».

up
icon360academy_icon1academy_icon2academy_icon3accelerometeraudiobagbrainseducationequipmentfalcon-10ic_fbfind-devfind-mentorfind-outsourceheader-logoideaidea_1info_youtubeinfo_fbinfo_instainfo_twitterinfo_vkinnovationsic_instic_inlogo-bigmanicSpacematerialsmenu-iconnoteplanplanet-earthprototypesearch_iconskyperoomsupportteam_iconic_twic_vkwidget_fbwidget_g+widget_inwidget_twitterРесурс 1