Воркшоп “Месца для ўсіх: як прыцягнуць новых людзей на свае мерапрыемствы”

Інтэрсекцыянальны падыход, гендэрны мейнстрымінг і інклюзіўнае планаванне – новыя словы, якія мы разбяром!

21.03.2020 14:00 - 18:00

21.03.2020
Add to calendar
14:00 - 18:00
Online

Воркшоп “Месца для ўсіх: як прыцягнуць новых людзей на свае мерапрыемствы”

Event organizer: Жывая Бібліятэка

Інтэрсекцыянальны падыход, гендэрны мейнстрымінг і інклюзіўнае планаванне – новыя словы, якія мы разбяром!

Sorry, this entry is only available in Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Запрашаем на воркшоп разабрацца, як зрабіць сваю працу даступнай для розных людзей, як улічваць патрэбы і ўнікальнасць жыццёвага вопыту і стварыць прастору, дзе гэты вопыт будзе прыняты.

У ходзе воркшопа разам разбярэмся:

  • як можна наладзіць інтэрсекцыянальную оптыку ў арганізацыі
  • у практычных інструментах для працы з траўмай, якая ўзнікае ў выніку сістэмнага прыгнёту
  • як уключыць новыя ўразлівыя групы ў сваю працу.

Праводзіць воркшоп Тоні Лашдэн*

Калі: 21 сакавіка

Час: 14:00 – 18:00

Рэгістрацыя абавязкова да 23:59 19 сакавіка па спасылцы https://forms.gle/RoDMiZYJrB4F1Fk87. Колькасць месяцаў абмежаваная. Калі вы запоўніце рэгістрацыю, то 20 сакавіка вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і адрасам правядзення варкшопа.

Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўнены, што ў вас атрымаецца прыйсці.

Воркшоп будзе карысным для работнікаў і работніц ініцыятыўных груп і арганізацый, якія працуюць з уразлівымі групамі, а таксама для тых, хто імкнецца павялічыць ахоп сваіх актыўнасцяў, зрабіць сваю працу больш адчувальнай да разнастайнага досведу і выйсці на новыя аўдыторыі.

Падрабязна пра воркшоп на сайце: https://humanlibrary.by/event/vorkshop-mestsa-dlya-usih/

* Тоні Лашдэн – феміністка, працуе  больш за сем гадоў з тэмамі псіхічнага дабрабыту, сацыяльнай няроўнасці і ўмацавання патэнцыялу маладых актывістаў і актывістак. У сваёй працы Тоні выкарыстоўвае гарызантальныя негвалтоўныя методыкі для стварэння інклюзіўных прастор і пошуку новых шляхоў змены свету вакол.

Арганізатары воркшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.

Visit us

up
icon360academy_icon1academy_icon2academy_icon3accelerometeraudiobagbrainseducationequipmentfalcon-10ic_fbfind-devfind-mentorfind-outsourceheader-logoideaidea_1info_youtubeinfo_fbinfo_instainfo_twitterinfo_vkinnovationsic_instic_inlogo-bigmanicSpacematerialsmenu-iconnoteplanplanet-earthprototypesearch_iconskyperoomsupportteam_iconic_twic_vkwidget_fbwidget_g+widget_inwidget_twitterРесурс 1